Разделы сайта

Главная

Архив новостей

31.08.2023

Музычна-літаратурнае свята "Зямлі маёй роднае слова"

У першыя дні верасня ў нашай краіне святкуецца нацыянальнае свята Дзень беларускага пісьменства. Яно заўсёды праводзіцца ў гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі, з якім звязаны жыццё і дзейнасць вядомых дзеячаў літаратуры, культуры, мастацтва.

Сёлета яно адбудзецца ўжо 30-ы раз, а ганаровае права на яго правядзеннне атрымаў наш горад Гарадок, бо менавіта на нашай гарадоцкай зямлі выдатны беларускі паэт Канстанцін Вераніцын стварыў сваю паэму "Тарас на Парнасе".

Напярэдадні  Дня беларускага пісьменства ў нашым дзіцячым садку прайшло музычна-літаратурнае свята ў старэйшых і сярэдніх группах "Зямлі маёй роднае слова". Выхаванцы чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове , потым, выконваючы песню Н.Галкінай "Цягнічок" адправіліся ў вандроўку  па тэрыторыі дзіцячага садка, дзе іх чакалі цікавыя выпрабаванні. Так, дашкольнікі спявалі беларускую песню ("Мы жывем у Беларусі"), дзяўчаты выконвалі карагод "Ох і сеяла Ульяніца лянок", выхаванцы гулялі ў беларускую народную гульню "Гарлачык". Далей іх сустрэла Каза-Манюка, якая дапамагла дзецям адгадаць беларускія казкі, гледзячы на выяў герояў беларускіх казак, размешчаных на гульнёвых пляцоўках, а таксама пазабавіла іх.

У ходзе падарожжа дзеці пачулі шмат найпрыгажэйшых вершаў і песень на беларускай мове, пагулялі ў цікавыя беларускія гульні, успомнілі казкі, атрымалі пазітыўны настрой.

10.01.2023

Выставка "Рождественские мотивы"

раскрыть » / « свернуть
07.09.2022

"Быть здоровым - это модно!"

раскрыть » / « свернуть